Архив

Сянно

 

Сянно размешчана на прыгожым беразе аднайменнага возера /ад яго і назву сваю атрымала/. Возера Сенненскае – самы вялікі вадаем Сенненскага раена і адно з любімых месц адпачынку мясцовых жыхароў і гасцей.

Героі

Героі не паміраюць, яны назаўседы застаюцца ў сэрцах народа. Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны знае шмат гераічных подзвігаў нашых людзей. Нам вядомы іх імёны. Залатымі літарамі ўпісаны ў летапіс нашай Сенненшчыны імёны тых, хто змагаўся за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы.

Аднапавярховы будынак

 

Аднапавярховы будынак з чырвонай цэглы з’яўляецца выдатным помнікам архітэктуры пачатку ХХст. /грамадзянскі стыль /. Быў пабудаваны ў 1912 годзе як спіртаачышчальны склад Сенненскага павета. Сюды звозілі неачышчаны спірт-сырэц са спіртзаводаў усяго павета і апрацоўвалі яго.

Двухпавярховы будынак

Двухпавярховы будынак з’яўляецца ўнікальным помнікам архітэктуры пачатку ХХст. /грамадзянскі стыль з элементамі класіцызму/. Быў пабудаваны у 1910 годзе як Земская ўправа Сенненскага павета Магілеўскай губерніі – выканаўчы орган Земскага сходу, які загадваў справамі земства /органа мясцовага самакіравання/.

Каму даводзілася ехаць па шашы Санкт-Пецярбург – Кіеў,

Каму даводзілася ехаць па шашы Санкт-Пецярбург – Кіеў, якая бяжыць на поўдзень ад Віцебска ў бок Магілева паблізу г.п.Багушэўск, той, несумненна, бачыў невялікі цагляны домік каля в.Паграбенка Багушэўскага с/с. Гэта былая “паштовая перакладная станцыя” пабудовы 1830-х гадоў, на якой мянялі коней.

На мясцовасці

На мясцовасці добра вылучаюцца рэшткі ўмацаваных паселішчаў, за якімі ў гістарычнай навуцы замацавалася назва “гарадзішча”. Умацаваныя паселішчы ўзніклі ў перыяд распаду першабытнаабшчыннага ладу, пры пераходзе грамадства ад палявання, рыбалоўства і збіральніцтва да земляробства і жывелагадоўлі. Жыцце на такіх паселішчах цягнулася з VІІ ст. да н.э. да V ст. н.э..

Капішча

 

“Капішча” / са стараславянскага “капъ” – выява бога, ідал/ – адна з разнавіднасцей язычніцкіх свяцілішчаў. Каля былой вескі Бачарова, у ціхім, утульным цяжкадаступным куточку сярод лесу і размясцілася такая малельня. Яе характэрная асаблівасць – пляцоўка круглай формы. У цэнтры пляцоўкі ўзвышаецца вялікі дуб у чатыры абхваты. Дуб лічыўся святым і называўся Волатам. Каля дуба з невялікіх каменчыкаў выкладзена круглае вогнішча, якое называлася Агнем або Жыжай. Самай вялікай увагай на пляцоўцы карыстаўся камень, які называўся Дзед ці Стары. Каля дуба выцякала крынічка, вада якой лічылася святой і лекавай. Дубу, агню і каменю людзі неслі свае ахвяраванні. Бажніца мела свайго святара. Ен прымаў ахвяру, падтрымліваў агонь, спраўляў язычніцкае набажэнства. Людзі ставіліся да яго з вялікай пашанай, нават з нейкім страхам. Уладальнік капішча быў багаты ў сваім асяроддзі чалавек.