Партал у фінал

Інтэрнэт-партал "Віцебская вобласць для бізнесу і інвестыцый" выйшаў у фінал конкурсу адукацыйных матэрыялаў “Адукацыя для свабоды. 2012”.

Намінацыя, на якую прапануецца матэрыял - электронны
адукацыйна-выхаваўчы рэсурс.

Абласны бізнес-партал http://vitinvest.by/ спрыяе выхаванню свабоднай асобы:

Мэта партала - развіццё прадпрымальніцтва, у тым ліку інавацыйнага.

Партал працуе з 2004 года, рэарганізаваны ў 2008 годзе. Спасылкі на партал размешчаны на вэб-рэсурсах дзяржаўных органаў і няўрадавых арганізацый Беларусі.

Статыстычныя дадзеныя - глядзі справа “Яндэкс метрыка”.

Структура і змесціва партала выкананыя па ўзгадненні з членамі грамадскага аб'яднання "Асацыяцыя наймальнікаў і прадпрымальнікаў".

Падтрымка прыватнага бізнэсу спрыяе разняволенню грамадзян, вызваленню ад адміністрацыйнага дыктату. Ужыванне інавацый дапамагае прадпрымальнікам стаць больш незалежнымі і больш паспяхова канкураваць. Адначасова важна і падтрыманне пастаяннага дыялогу з уладамі для паляпшэння дзелавога асяроддзя.

З дапамогай партала галоўным рэдактарам партала, прыватным бізнес-трэнерам Леанідам Шуром праводзяцца кансультацыі і эканамічныя трэнінгі з моладдзю, жанчынамі (у тым ліку для сацыяльна неабароненых катэгорый) за кошт грантаў або на бязвыплатнай аснове. Леанід Шур таксама арганізуе ў Віцебскай вобласці Інвест ўікэнды (бясплатныя семінары-конкурсы для навучання моладзі і прадпрымальнікаў, прэзентацый бізнэс-праектаў), кансультуе прадпрымальнікаў (задаюцца пытанні), аднак у сілу прыватнасці адказы не публікуюцца.

Для павышэння іміджу ў грамадстве створаны раздзел аб лепшых бізнэсмэнаў, прадпрымальнікі ўвесь час запрашаюцца да ўдзелу ў конкурсах.

Матэрыялы партала рыхтуюцца ў тым ліку па выніках праблемных сустрэч з чыноўнікамі, наватарамі і суб'ектамі гаспадарання. Навіны і аглядныя артыкулы ўключаюць запрашэння і пост-рэлізы ліберальнай тэматыкі.

 

 

Цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва і трансферу тэхналогій

ТДА "Віцебскі бізнес-цэнтр»

vitbiz@mail.ru

 МТС +375 29
713-83-94