Главная

Бизнес-форум "LIPEN.PRO"

Бізнэс-форум “ЛIПЕНЬ.PRO” запрашае ўсіх, хто цікавіцца бізнэсам, жадае завязаць карысныя знаёмствы і адпачыць у прыязным атачэнні прыроды.

Калі: 28-30 ліпеня 2017 года.
Дзе: Беларусь.

Два дні ўдзельнікі і ўдзельніцы бізнес-форуму правядуць у намётавым лагеры ў маляўнічым месцы – побач рака, лес, свежае паветра, пах вогнішча і… лепшыя бізнэс-практыкі!

Ад усходу да заходу ў летніку будуць праводзіцца бізнэс-трэнінгі, майстар-класы, лекцыі, дзелавыя гульні, дэбаты. Сваімі памылкамі, дасягненнямі і досведам падзеляцца бывалыя прадпрымальнікі і прадпрымальніцы, бізнес-трэнеры, уладальнікі буйных бізнэсаў. Усе ўдзельнікі і ўдзельніцы змогуць паразмаўляць з імі ў нефармальнай абстаноўцы і задаць пытанні. Адначасова будзе праходзіць некалькі бізнэс-мерапрыемстваў, таму кожны зможа выбраць нішу, якая найбольш цікавая для яго бізнэс-ідэі, праекту або стартапа.

Таксама сёлета ў адным з адукацыйных намётаў форуму пройдзе спецыяльнае мерапрыемства “Дзень эксперта”, дзе кожны зможа прадставіць сваю бізнэс-ідэю або бізнэс-праект і атрымаць рэкамендацыі і зваротную сувязь ад экспертаў/ак і іншых удзельнікаў/іц, а таксама знайсці сябраў у каманду.

Липень.PRO праводзіцца ГА “Таварыства садзейнічання інавацыйнаму бізнэсу” (ОСИБ) у межах праекта “Стварэнне ўстойлівай інфраструктуры для падтрымкі развіцця стартапаў і малога бізнэсу ў рэгіёнах Беларусі”, які рэалізуецца ОСИБ пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Зарэгістравацца на мерапрыемства і даведацца больш пра спікераў форуму можна па спасылцы.

Национальный центр правовой информации Республики Беларусь

 Центр поддержки предпринимательства (с 1994) Центр трансфера технологий (с 2010) ОДО «Витебский бизнес-центр»  УНП 391271602
210026, Витебск, ул. Пушкина, дом 6, офис 215. Время работы ПН-ПТ, 9-18 часов, обед 13-14 часов. vitbiz@mail.ru
Остановки автобусов, троллейбусов, маршруток: к железнодорожному и автобусному вокзалам - Драмтеатр, к летнему амфитеатру – универмаг. Автомобильная парковка возле гостиницы “Витебск”. Здание напротив универмага через улицу Замковую  (вход в здание с торца напротив Драмтеатра и недалеко от памятника Машерову), переход налево по 1 этажу и на 2 этаж.